У Ашмянскім краязнаўчым музеі працуе выстаўка “Я нарадзіўся тут”

З 25 студзеня 2022 года ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча пачынае працу выстаўка “Я нарадзіўся тут”.

Новая выстаўка з фондаў музея распавядае пра знакамітых жыхароў і ўраджэнцаў Ашмянскай зямлі ад старажытнасці да сучаснасці, якія ў гэтым годзе адзначаюць свае юбілеі; прадстаўленыя прадметы і дакументы дазваляюць дакрануцца да лёсаў і біяграфій асобаў, што пакінулі свой след у гісторыі горада і рэгіёна.

За дапамогу ў арганізацыі выстаўкі шчыра дзякуем калегам з Ашмянскай раённай бібліятэкі, Ашмянскаму аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры, Ашмянскаму раённаму цэнтру культуры, Ашмянскаму дражджавому заводу, бацькам Сяргея Шэмета і неабыякавым жыхарам нашага горада.